Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Легенды Гродзеншчыны

галерэя знакамітых асоб

Галоўная

Кіт Барыс Уладзіміравіч

Кіт Барыс Уладзіміравіч

Кіт Барыс Уладзіміравіч (6.04.1910, Санкт-Пецярбург), амерыканскі вучоны, матэматык, фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі, вынаходнік касмічнага паліва, беларускі грамадскі дзеяч. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, педагог. Доктар філасофіі (1983), акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы (1991). Дзіцячыя гады прайшлі ў в. Агароднікі Карэліцкага р-на.

Бацька паходзіў з в. Агароднікі Навагрудскага павета. У 1918 г. вярнуўся з сям’ёй на радзіму. У 1926 г. Барыс скончыў народную школу ў Карэлічах, у 1928 г. – Навагрудскую беларускую гімназію, а ў 1933 г. – фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. 3 1931 г. працуе выкладчыкам матэматыкі ў Віленскай беларускай гімназіі, з 1939 г. яе дырэктарам. 3 восені 1939 г. дырэктар Навагрудскай беларускай гімназіі, потым школьны інспектар у Баранавіцкай вобласці, арганізоўваў пачатковыя і сярэднія беларускія школы.

У 1941 г. з пачаткам акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі, каб пазбегнуць арышту і расстрэлу, ён некаторы час жыў на нелегальным становішчы ў в. Лебедзева Маладзечанскага раёна, дзе пазней пачаў настаўнічаць у мясцовай народнай школе. У 1943 г. арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах і стаў іх дырэктарам, а таксама заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне. Пасля закрыцця ў 1944 г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі гэтых навучальных устаноў Кіт арыштаваны гестапа. Ад расстрэлу Б.Кіта выратавалі былыя яго вучні А.Дасюкевіч і К.Касяк.

У канцы вайны эмігрыраваў у Германію, у 1945-1948 гг. вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім універсітэце і адначасова выкладаў матэматыку ў мясцовых гімназіях.

3 1948 г. – у ЗІІІА, удзельнічаў у арганізацыі беларускай суполкі ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі). 3 1950 г. працуе даследчыкам у амерыканскай фірме ракетных і касмічных даследаванняў Норт Амерыкэн Авіэйшэн (цяпер Роквэл Інтэрнэйшанэл) у Лос-Анджэлесе, прымаў удзел у стварэнні першых міжкантынентальных ракетных сістэм. У 1960-я гг. працуе ў аддзеле даследавання і будаўніцтва спадарожнікаў сувязі фірмы Інтэрнэйшанэл Тэлеграф энд Тэлефоўн Карпарэйшэн у Вашынгтоне. 3 1972 г. – прафесар матэматыкі ў еўрапейскім аддзеле Мэрылендскага ўніверсітэта.

Барыс Уладзіміравіч - аўтар першага ў гісторыі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве (1960), адзін з аўтараў кнігі па гісторыі і сучасным стане савецкай астранаўтыкі (1964) і інш. З’яўляўся фундатарам многіх эміграцыйных беларускіх выданняў. Член шэрагу міжнародных астранаўтычных арганізацый і ўстаноў.