Гістарычная пляцоўка

Image

Паважаныя гарадзенцы і госці горада!

“Гістарычная” пляцоўка, якая будзе дзейнічаць 22 верасня падчас фестываля кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”, запрашае Вас акунуцца ў атмасферу мінулага, прасачыць гісторыю станаўлення пісьменнасці, наведаць літаратурна-гістарычны салон, адказаць на пытанні віктарыны “Знатакі гісторыі”.

Вашай ўвазе будуць прадстаўлены выставы-інсталяцыі з фонду абласной бібліятэкі “Мгновения истории на страницах книг” і “Величайшие фигуры истории”. Усе жадаючыя змогуць наведаць імправізаваны відэасалон, дзе будзе арганізаваны прагляд гістарычных фільмаў: “Баториевка”, “Главный храм города Фара Витовта”, “Дворец Радзивилов в Гродно”.