<

Паважаныя жыхары і госці горада Гродна!

Вольны микрафон

Калі падчас правядзення фестываля кнігі ў вас узнікне ідэя не толькі слухаць і глядзець вакол, а самім прачытаць свой любімы верш ці празаічны твор, то проста заявіце пра сваё жаданне і выходзьце да “вольнага мікрафону”!

“Вольны мікрафон” – гэта магчымасць прыняць актыўны ўдзел у правядзенні фестываля кнігі (гэта прапанова стаць актыўным удзельнікам фестывалю).

Пакіньце сваю заяўку – і мы ўключым вас у спіс удзельнікаў нашага мерапрыемства.

Да ведама: Аргкамітэт пакідае за сабой права выбару ўдзельнікаў і твораў для “вольнага мікрафону”.

Рэгламент выступлення – не больш за 5 хвілін.