Дзяржаўная ўстанова культуры

«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»

Iнфармацыйны бібліятэчны вебпартал

«Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»

Францыск Скарына

Самаробная кніга

конкурс на лепшую самаробную кнігу

Галоўная

Творчыя працы

“На лепшае мастацкае афармленне ўласнага твора”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара”

“На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў”

   База дадзеных прадстаўляе творчыя працы ўдзельнікаў першага абласного конкурсу “На лепшую самаробную кнігу”, які быў прымеркаваны да рэспубліканскага свята – Дня беларускага пісьментсва-2015 – у г. Шчучыне.

   Да ўдзелу ў конкурсе было пададзена 56 творчых работ, аўтарамі 7-мі з іх з’яўляліся дзеці.

   Было вызначана 9 пераможцаў.

   У намінацыі “На лепшае мастацкае афармленне ўласнага твора” было прадстаўлена 22 работы.

   Перамогу ў названай намінацыі атрымаў творчы калектыў з г. Астравец (кіраўнік Ачарэтава Н.У.) – работа “Астравеччыны маладая рунь”;

   другое месца – работа “Спадчына” Развадоўскай Надзеі і Развадоўскага Паўла (г. Ваўкавыск);

   трэцяе месца – калектыўная работа прадстаўнікоў УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” пад назвай “Нашчадкам” (г.Гродна).

   У намінацыі “На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара” была заяўлена 31 работа.

   Рашэннем журы першае месца прысвоена калектыву ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы” за афармленне твора Т.Дамаронак-Кудраўцава “Чароўная сняжынка”;

   другое месца – рабоце Івановай Святланы Мікалаеўны – М.Багдановіч “Слуцкія ткачыхі” (аг. Суботнікі, Іўеўскі раён);

мтрэцяе месца – рабоце калектыву аддзела выданняў на замежных мовах ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” – “Беларуская вершаваная азбука”.

   У намінацыі “На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў” – 3 работы.

   Першае месца – работа калектыву ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” – “Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку”;

   другое месца – работа “Кніга быцця”, якую падрыхтавалі Эйсымонт Марына Пятроўна і Эйсымонт Аляксей Іванавіч (г. Гродна);

   трэцяе месца – работа “Каляндар школьніка” (калектыў ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа”.

   Акрамя гэтага, журы прыняло рашэнне ўстанавіць спецыяльную грашовую прэмію творчаму калектыву з г.Астравец (кіраўнік Ачарэтава Н.У.) за высокае мастацкае афармленне самаробнай кнігі “Астравеччыны маладая рунь”.

   У 2017 годзе праводіцца чарговы конкурс “На лепшую самаробную кнігу”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.